Беларуская Служба

Не буслы зʼяўляюцца першымі вестунамі вясны

23.03.2023 15:22
Вяртаюцца да нас птушкі, якія зімавалі ў цёплых рэгіёнах свету.
Жаваранакpixabay.com

Арнітолаг і папулярызатар навукі Адам Збырыт падкрэсліў у інтэрв'ю Польскаму радыё Падляшша, што хоць мы з нецярплівасцю чакаем вяртання буслоў, то не яны зʼяўляюцца першымі вестунамі вясны:

- Ёсць такая прымаўка: Адна ластаўка не сведчыць пра вясну, або што буслы зʼяўляюцца першымі прадвеснікамі вясны. Насамрэч, гэтыя птушкі не прылятаюць першымі. Яшчэ калі на палях можа лажяць снег, прылятаюць жаваранкі, пасля іх кнігаўкі – гэта так званыя мігранты кароткай адлегласці, то бок віды, якія не перасякаюць Міжземнага мора. Яны зімуюць у заходняй, паўднёва-заходняй і паўднёвай Еўропе, ім не перашкаджае ні мора ні горы і  яны хутка могуць да нас вярнуцца.

Адам Збырыт дадаў, што настаў ужо час, каб спыніць дакормліванне птушак, якія зімуюць у Польшчы.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка